Знайсці
17.01.2017 / 10:281РусŁacБел

Пошукі MH370 спыненыя. За тры гады месца падзення лайнера знайсці не ўдалося

Міжнародная група, якая ўключае ратавальнікаў Аўстраліі, Малайзіі і Кітая, спыніла пошукі абломкаў рэйса MH370, што знік над Паўднёва-Кітайскім морам у сакавіку 2014 года. Пошукі не прынеслі ніякіх вынікаў, месца падзення лайнера выяўлена не было.

За амаль тры гады аперацыі караблі прачасалі плошчу 120 тысяч квадратных кіламетраў, як у Паўднёва-Кітайскім моры, так і на захад ад Аўстраліі ў Індыйскім акіяне.

На пошукавую аперацыю было выдаткавана 160 мільёнаў даляраў.

Сваякі прызнаных загінулымі пасажыраў ужо заявілі, што ўзрушаныя рашэннем уладаў спыніць пошукі.

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines знік з радараў 8 сакавіка 2014 года, кіруючыся з Куала-Лумпура ў Пекін. На борце знаходзіліся 239 чалавек, усе яны прызнаныя загінулымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031