Знайсці
16.01.2017 / 10:30РусŁacБел

Жыццю дзяўчынкі, што трапіла пад колы «хуткай» у Віцебску, нічога не пагражае

Жыццю дзяўчынкі, якая трапіла пад колы аўтамабіля хуткай дапамогі ў Віцебскім раёне, нішто не пагражае. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

«Дзяўчынцы аказана неабходная медыцынская дапамога, жыццю нішто не пагражае, — распавяла Святлана Сахарава. — Медыкі дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу і мяккіх тканак галавы, а таксама іншыя траўмы».

Віцебскі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку.

Як паведамлялася, 14 студзеня ў 21.40 у Віцебскім раёне дзяўчынка апынулася пад коламі аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі. Кіроўца адной з устаноў аховы здароўя Віцебска, рухаючыся па вуліцы аграгарадка Кіраўск на службовым аўтамабілі хуткай дапамогі, здзейсніў наезд двухгадовую дзяўчынку, якая выпала з дзіцячых санак. Імаверна, момант яе выпадзення з санак застаўся незаўважаным.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031