Знайсці
16.01.2017 / 06:149РусŁacБел

Трамп абумовіў зняцце санкцый з Расіі скарачэннем ядзернай зброі

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю брытанскай газеце Times заявіў, што гатовы прапанаваць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну зняцце санкцый у абмен на скарачэнне ядзерных арсеналаў.

Трамп ў інтэрв'ю таксама раскрытыкаваў расійскую кампанію ў Сірыі, заявіўшы, што яна прывяла да «жудаснай гуманітарнай сітуацыі».

«Супраць Расіі ўведзеныя санкцыі — давайце паглядзім, ці нельга дамагчыся добрых дамоўленасцей з Расіяй, — цытуе абранага прэзідэнта Times. — Для пачатку, я лічу, што ядзерную зброю трэба скарачаць, і скарачаць вельмі істотна, гэта магло б быць складовай часткай гэтага працэсу. Аднак Расія цяпер моцна пакутуе з-за санкцый, а я думаю, што можа адбыцца нешта такое, ад чаго шмат людзей выйграюць».

Трамп заявіў, што пачне сваю дзейнасць на пасадзе прэзідэнта ЗША з таго, што будзе давяраць Пуціну і канцлеру Германіі Ангеле Меркель, але доўга гэта можа і не працягнуцца.

Меркель ён раскрытыкаваў за «катастрафічную памылку», якую яна зрабіла, дазволіўшы мільёнам мігрантаў прыехаць у Германію.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031