Знайсці
15.01.2017 / 17:5124РусŁacБел

МЗС падцвярджае: ЕС дасць грошы на будаўніцтва цэнтраў размяшчэння мігрантаў

Цягам бліжэйшых некалькіх гадоў у Беларусі за грошы Еўрасаюза будуць пабудаваныя некалькі «цэнтраў размяшчэння мігрантаў». З разлікам на 30-50 чалавек кожны. На гэтыя мэты Еўракамісія выдаткоўвае афіцыйнаму Мінску 7 мільёнаў еўра, паведамляе нямецкая газета Tageszeitung. У беларускім МЗС Еўрарадыё гэтую інфармацыю пацвярджаюць.

«Размова ідзе аб сумесным праекце беларускага боку з Прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, які рэалізуецца ў межах праекту «Партнёрства дзеля мабільнасці», — гаворыць у каментары Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Па яго словах, праца па будаўніцтве цэнтраў размяшчэння мігрантаў вядзецца ў межах падрыхтоўкі да падпісання нашай краінай Пагаднення аб рэадмісіі з Еўрасаюзам.

У МЗС адзначаюць, што цэнтры размяшчэння мігрантаў нельга называць лагерамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031