Больш за палову месячнай нормы ападкаў выпала за суткі ў Віцебску і Слуцку
Каток побач з амфітэатрам у Віцебску. Фота: vk.com/typical_vitebsk
Больш за палову месячнай нормы ападкаў выпала ў Віцебску і Слуцку за час працяглага снегападу, паведамілі БелТА сіноптыкі.
У Віцебску выпала 20 мм ападкаў (пры студзеньскай норме 38 мм), у Слуцку — 19 мм (38 мм).
У Мінску за суткі адзначаны прырост снежнага покрыва на 10 см (да 26 см). Напярэдадні ў сталіцы выпала больш за траціну месячнай нормы ападкаў — 15 мм (пры норме 43 мм).
У Гомелі глыбіня снегу скарацілася на 4 см (з 18 да 14 см), бо ў рэгіёне назіраліся ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Як паведамлялася, днём 15 студзеня на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца.
0
0
0
0
0
0
Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на суботу
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 2
У Беларусі прадукты будуць маркіраваць па-новаму
 1
Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай
 17
У Слоніме таксіст зрабіў заўвагу неахайным пасажырам. Тыя ў кішэню за словам не палезлі — і пачаліся «прыгоды»
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера