Знайсці
10.01.2017 / 19:1645РусŁacБел

Лукашэнка: Супольная задача беларусаў — зберагчы краіну, незалежная Беларусь не па душы многім

Агульная задача цяперашніх пакаленняў беларусаў — зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля іх. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 студзеня на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне», спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп».

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка падкрэсліў, што незалежнасць не проста здабыць. Але яшчэ больш складана адстаяць і абараніць. «Сіла духу, згуртаванасць і адзінства — менавіта тыя асновы, той падмурак, без якіх сёння не выжыць. Яшчэ тысячу гадоў таму Амар Хайям сказаў: «Той, хто ўпаў духам, гіне раней за тэрмін». І гэта вельмі дакладна! Бо толькі моцны духам чалавек ведае, што рабіць і куды ісці. Без моцнага стрыжня любы асуджаны на паразу. А нашаму народу сілы духу не займаць! Беларусы перажылі кровапралітныя вайны, здолелі выстаяць у самыя цяжкія пасляваенныя часы, аднавілі краіну з руін, а ў нашы дні на скрыжаванні дарог, культур і гістарычных лёсаў адстойваюць суверэнітэт роднай краіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Лукашэнка заявіў, што і цяпер знаходзяцца тыя, хто спрабуе прадставіць беларусаў людзьмі без роду і племені. «З'яўленне такіх галасоў зусім не выпадковае. Незалежная Беларусь, якая жыве сваім розумам і працай, не па душы многім. Пакліканне сапраўднага творцы супрацьстаяць любой хлусні, любому фальшу і крывадушнасці. Тым больш калі гаворка ідзе пра Айчыну, пра родную зямлю. Менавіта тут і ёсць поле духоўнай бітвы за Беларусь, за нашы каштоўнасці, ідэалы і традыцыі. І выйграць гэтую бітву, выйграць яе ў душах людзей — вось сапраўднае, вялікае пакліканне ўсіх тых, каго мы ўшаноўваем сёння, і тых, хто сабраўся ў гэтай зале», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэміі прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ўдастоены настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Канстанцін Цюхлоў), загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў, калектывы Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Названыя таксама лаўрэаты спецыяльнай прэміі прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. У іх ліку калектывы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Палаца культуры Маладзечна і іншыя. Узнагароды ўдастоены таксама мастак, член грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» Канстанцін Вашчанка і кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларускі сувенір» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Раіса Раманеня.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031