Знайсці
10.01.2017 / 15:3023РусŁacБел

Беларус застрэліўся ў Расіі: няўдала пагуляў у «рускую рулетку»

Цела 37-гадовага беларускага грамадзяніна было знойдзена ўвечары ў панядзелак у адным з дамоў вёскі Цімоніна Валакаламскага раёна ў Падмаскоўі, паведамляе тэлеканал РЕН-ТВ.

Паліцэйскія высветлілі, што мужчына ў той вечар прыехаў у госці да свайго знаёмага. Яны выпілі, госць дастаў свой сігнальны рэвальвер, перароблены пад стральбу баявымі патронамі, пасля чаго зрабіў некалькі стрэлаў у столь. Затым мужчына раскруціў барабан зброі і, прапанаваўшы згуляць у «рускую рулетку», зрабіў стрэл сабе ў скронь.

У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031