Знайсці
10.01.2017 / 14:241РусŁacБел

Вызначаныя спецімпарцёры алкагольнай прадукцыі на 2017 год

Зацверджаны пералік юрыдычных асоб — пераможцаў конкурсу, якія будуць забяспечваць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2017 годзе.

Паводле інфармацыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у новым спісе 28 дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, у тым ліку ДП «Беларусьгандаль», РУП «Белмытнясэрвіс», ААТ «Белбакалея», ТАА «Тытунь Інвест» (Мінск), ААТ «Тытуньвінгандаль» (Гомель ), ТАА «Еўрагандаль», СП «Перно Рыкар Мінск» ТАА, СТАА «Гарсія», СТАА «Белвінгруп», УП «Дыяконія», ААТ «Мінскі завод пеністых він», ТАА «Класічныя віны», ТАА «Завод Бульбаш», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», КУП «Гандлёвы цэнтр «Радзівілаўскі» і іншыя.

У новы спіс не ўключаная кампанія вядомага бізнесмена Юрыя Чыжа СТАА «Акватрайпл».

У 2016 годзе спецімпарцёрамі былі 29 прадпрыемстваў, у 2015 годзе — 35.

Сістэма ўвозу алкаголю ў Беларусь змянілася ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сілу дэкрэта прэзідэнта № 3, які замяніў кватаванне імпарту алкагольнай прадукцыі на інстытут спецімпарцёраў. Апошніх выбіраюць па конкурсе. Імпартаваць алкагольныя напоі пасля перамогі ў конкурсе могуць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя прадпрыемствы.

Згодна з дэкрэтам № 2 ад 11 красавіка 2011 года, дарагія алкагольныя напоі ўвозяцца ў Беларусь у рэжыме свабоднага імпарту.

Як паведамлялася раней, падрыхтаваны законапраект аб унясенні змяненняў у закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту», згодна з якім прадугледжаная адмена выключных правоў дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольных напояў. Пакуль гэты законапраект не прыняты.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031