Знайсці
10.01.2017 / 13:459РусŁacБел

Руды і Мураўёў: дзве прамовы на развітанне

Піша Андрэй Дзмітрыеў.

Ужо «адплываючы на белым параходзе» ў Кітай, разумны, адукаваны і іранічны Кірыл Руды сказаў пару прамоваў і даў шэраг інтэрв'ю пра тое, што трэба мяняць у Беларусі.

Вядома, гэта было іншасказальна, але мы ўсё зразумелі і залайкалі яго да немагчымасці. І практычна праігнаравалі іншую прамову, не менш важную для нас.

Пару дзён таму былы ўладальнік «Мотавела» Аляксандр Мураўёў проста з клеткі ў зале суда без усялякай надзеі на свабоду і пасаду ў цяпле валіў праўду-матку пра тое, што робіцца ў нас у прамысловасці. Вызначальным для нашай эканомікі сектары.

Дзе чыноўнікі раз за разам пракручваюць адну і тую ж схему: прадаць — пакараць, таго, хто купіў - забраць і далей па коле, пакуль прадпрыемства не загнецца канчаткова. Тады паказаць рэпартаж пра яго поспехі і былую веліч і … абвясціць аб банкруцтве.

Мураўёў не лапачка-інтэлектуал і яго прамова не дае нам усім адчуць сябе часткай асаблівага кола разумеючых. Яго прамова - гэта шырокія мазкі, а не каліграфія. Як гаворыцца, каб да вас дакладна дайшло. Ён бізнэсмэн, які разлічваў атрымаць ад блізкасці з уладай прыбытак, а атрымае тэрмін.

Вельмі паважаю, то што робіць NAIP але пасля такіх словаў іхніх праца становіцца вельмі блізкая да mission impossible

Тое, што кажа Аляксандр гучыць не як апошняе слова, а як прысуд шмат чаму ў нашай краіне.

Беларусь можа ірваць топы рэйтынгаў, але з інвестыцыямі тут будзе бяда яшчэ доўга. Бо чыноўнікі распараджаюцца ўсім так, нібы гэта ім належыць і лічаць сябе галоўнымі бізнесменамі краіны, а дакладней, меркай, што правільна і ня правільна рабіць у бізнэсе. Больш за тое, калі яны нешта ўжо назвалі няправільным у дапамогу ім спрацуе такая колькасць правяраючых, кантралюючых і караючых органаў, што супрацьстаяць гэтаму можа толькі цуд. Бо дапусціць, што дзяржава не мае рацыі — гэта амаль здрада. Хто наважыцца? Мантыя даражэйшая.

А яшчэ становіцца зразумела чаму, здавалася б усёмагутны Лукашэнка, не здольны пераламаць лобі дырэктарату.

Ён будзе злавацца, саджаць, тасаваць кадры, зразаць паёк, але раз за разам ўключаць станок, каб падкінуць ненажэрнай гідры грошай. Гэта значыць дзве рэчы: бярыце крэдыты ў рублях і не чакайце стабільнага курсу. Гэта значыць, фінансавай стабільнасці ў Беларусі. Пакуль што з усіх яе відаў у Беларусі прапанаваць могуць толькі палітычную.

Прамова былога гаспадара беларускіх буслоў і мінскачоў поўная крыўды і неразумення. У яго ўсё павінна было атрымацца, усё было дамоўлена, таму на фармальнасці можна было ўвагі не звяртаць.

Памыліўся. Хоць, фармальнасці б яго таксама не выратавалі. Ён стаў цэллю не тады, калі купіў паміраючую вытворчасць, а калі сфармаваў новы аддзел маркетынгу, яго прадукцыя атрымала новы дызайн і стала прывабная на рынку. І віна яго не ў тым, што ён не выканаў нейкія там патрабаванні і нешта схаваў, а ў тым, што змог стварыць, але не захацеў аддаць.

Гэта не прапісана ў інвестыцыйным дагаворы і крымінальным кодэксе, такія рэчы разумець трэба. Мы ж усе ў гэтым коле тых, што «разумеюць», заганным коле і вельмі шкодным, як бы сказаў Руды, «для развіцця канкурэнтаздольнасці краін».

Для выжывання, грамадзяне, для выжывання.

Андрэй Дзмітрыеў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031