Знайсці
08.01.2017 / 13:1613РусŁacБел

Падкармлівайце птушак у маразы — парады

Снегапады і маразы — сапраўднае выпрабаванне для птушак. Знайсці корм пад снегам — няпростая задача, да таго ж зімой трэба больш энергіі на абаграванне, а значыць і ежы, нагадвае «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Фота grodno.greenbelarus.info

Найлепшы корм для вераб'інападобных — чорныя семачкі, якія не павінны быць смажанымі і не павінны быць салёнымі. Можна зрабіць сумесь — семачкі сланечніка, проса і авёс.

Сініцы і дзятлы будуць рады свежаму салу, якое таксама не трэба саліць. Сала можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, падвесіць ў сетцы, прывязаць да галінкі на дрэве.

Вераб'і, зелянушкі, попаўзні, чыжы ацэняць арахіс, які зноў жа не павінен быць смажаным ці салёным.

Чым больш разнастайным будзе птушыны пачастунак, тым больш відаў птушак можа прыляцець у вашу «сталоўку».

Вы таксама можаце паўдзельнічаць у акцыі «Птушкі ля кармушкі» 14 і 15 студзеня. Трэба палічыць віды і колькасць птушак на кармушцы і адправіць дадзеныя ў АПБ.

Падрабязней пра акцыю тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031