Знайсці
08.01.2017 / 12:267РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі, які мароз нас чакае ў панядзелак — зноў аранжавы ўзровень небяспекі

Фота Сяргея Гудзіліна

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 9 студзеня з-за моцных маразоў, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

У начныя гадзіны па паўночным усходзе рэспублікі тэмпература можа апусціцца да мінус 25-29 градусаў. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў — ад слабога да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 18-24 градусы ніжэй за нуль, па паўночным усходзе — мінус 25-29 градусаў, у заходніх і паўднёвых раёнах — 12-17 градусаў марозу. Днём будзе 10-16 градусаў ніжэй за нуль, па захадзе — мінус 7-9 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031