Знайсці
07.01.2017 / 20:389РусŁacБел

Памёр Марыу Саарэш — бацька сучаснай дэмакратычнай Партугаліі

У суботу ва ўзросце 92 гадоў памёр былы прэзідэнт Партугаліі Марыу Саарэш.

Саарэш быў заснавальнікам Сацыялістычнай партыі Партугаліі і многія дзесяцігоддзі заставаўся адным з самых уплывовых палітыкаў сваёй краіны.

Яго называлі бацькам сучаснай дэмакратычнай Партугаліі.

У розныя гады пасля звяржэння дыктатуры Салазара ў красавіку 1974 года ён займаў пасады міністра замежных спраў, прэм'ер-міністра і прэзідэнта, а таксама дэпутата Еўрапарламента.

Дзякуючы яго дыпламатычным намаганням на пасадзе прэм'ер-міністра Партугалія стала членам Адзінай эканамічнай супольнасці (ЕЭС), пасля ператворанай у Еўрасаюз.

Reuters.com

Саарэш быў прызнаным аратарам, харызматычным лідарам, які карыстаўся любоўю публікі за свой жывы нораў, дасціпнасць і чалавечае абаянне.

Сам пра сябе ён казаў, што рухаецца «велізарнай прагай жыцця і каласальнай дапытлівасцю».

«Я бедны чалавек, які меў шчасце стаць на абарону прынцыпаў і мець рацыю», - сказаў ён у інтэрв'ю ў лютым 2015 года.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера