Знайсці
07.01.2017 / 14:2752РусŁacБел

Лукашэнка: Мы нікому не дазволім зневажаць наш народ і дзяржаву

Нікому не будзе дазволена зневажаць беларускі народ і дзяржаву, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў свята Раства Хрыстовага Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска.

Паводле яго слоў, мінулы год склаўся няпроста, асабліва ва ўзаемаадносінах з найбліжэйшымі суседзямі і партнёрамі. «Гэта не дазволіла нам (хоць крыху, праўда) выйсці на тыя запланаваныя рубяжы, на якія мы спадзяваліся. Але я думаю, гэта праблема ўлад. Яна вырашальная», — адзначыў Лукашэнка.

«Вы павінны разумець галоўную формулу нашых дзеянняў: мы нікому не дазволім зневажаць наш народ і дзяржаву. Гэта ляжыць у аснове. Калі хтосьці гэтага не разумее, тады нам няпроста будзе з імі не тое што будаваць адносіны, але і размаўляць», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

«Мы нікому не можам аддаць гэтую зямлю і гэтую дзяржаву. Яна нам дасталася ў няпростай гістарычнай рэчаіснасці. Прама скажам, у барацьбе і ў войнах. Мы страцілі велізарную колькасць людзей, абараняючы нашу зямлю. Таму мы так трапятліва, і я ў тым ліку, стаўлюся да гэтых праблем», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Галоўнае для нас — забяспечыць стабільнасць. Усё астатняе мы знойдзем. Галоўнае — мір і спакой. Як толькі мы скаланем нашу Беларусь, нам мала не падасца. Тут ужо далёка за вопытам хадзіць не трэба (не трэба ісці на Блізкі Усход, у Афрыку, ў Азію) — каля нашага парога яркі гэтаму прыклад», — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўніка дзяржавы сустрэў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. У саборы таксама прысутнічалі прыхаджане, прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы.

Лукашэнка запаліў свечку каля Мінскай іконы Божай Маці.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031