Знайсці
07.01.2017 / 11:4617РусŁacБел

Патрыярх Кірыл заклікаў вернікаў выйсці з віртуальнай рэальнасці

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл у сваім звароце ў сувязі са святам Раства заклікаў вернікаў стаць больш памяркоўнымі і больш спагадлівымі адно да аднаго, выйсці з прасторы віртуальнай рэальнасці ў сапраўдны свет для таго, каб дапамагчы ўсім якія жывуць у нястачы.

mosmonitor.ru

«Будзем паблажлівыя да слабасцяў і немачаў адно аднаго, будзем больш памяркоўнымі і добрымі да блізкіх, падорым адно аднаму больш радасці і любові. Выйдзем з прасторы рэальнасці віртуальнай у жывы, сапраўдны свет, адкрываючы багацце нашага сэрца людзям, якія сапраўды маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце», — перадае ТАСС словы прадстаяцеля.

Таксама ён нагадаў, што Раство традыцыйна з'яўляецца святам, якое збірае ўсю сям'ю і з'яўляецца «адным з самых галоўных у календары ўсіх хрысціянскіх цэркваў».

«Сардэчна віншую ўсіх вас, мае дарагія, са светлым святам Раства Госпада і Спасіцеля нашага, і жадаю любові і міру, моцнага здароўя і душэўнай радасці. Дапамогу і дабраславенне Божае ды спадарожнічаюць вам ва ўсіх добрых справах. Са святам Раства Хрыстова!» — сказаў на заканчэнне патрыярх Кірыл.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031