Знайсці
09.12.2016 / 20:07РусŁacБел

У Брэсце п'яны кіроўца ехаў па «дагонку» і ўрэзаўся ў святлафор

У Брэсце ў аварыю трапі кіроўца аўтамашыны «Мэрсэдэс-Бенц», які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 8 снежня каля 22.30 23-гадовы берасцеец, які кіраваў «Мерседэсам», на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Гаўрылава пры павароце направа не абраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на «астравок бяспекі», дзе ўрэзаўся ў святлафор і пашкодзіў элементы «астраўка».

Ад удару кіроўца разбіў галавой лабавое шкло. Пасля аказання медыцынскай дапамогі ён адмовіўся ад шпіталізацыі.

Выяўлена, што кіроўца і яго 25-гадовы пасажыр знаходзіліся ў стане ап'янення (2,12 і 2,14 праміле алкаголю ў крыві адпаведна). Па словах маладых людзей, яны ехалі ў магазін па спіртное, выпіўшы да гэтага бутэльку гарэлкі.

У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.

«Мэрсэдэс» атрымаў сур'ёзныя механічныя пашкоджанні і быў дастаўлены з дапамогай эвакуатара на штрафстаянку.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031