Знайсці
21.11.2016 / 17:255РусŁacБел

У Баранавічах хлопец скочыў з моста на рэйкі

Як паведаміла Intex-press Вольга Сакута, прэс-сакратар Баранавіцкага ГАУС, 18 лістапада, у 21.16, у міліцыю паступіў званок ад відавочцы здарэння. Ён паведаміў, што ў Паўночным мікрараёне малады чалавек скочыў з моста на чыгуначныя шляхі.

Яўген Радзівонаў стаў сведкам няшчаснага выпадку. Гэта ён патэлефанаваў у міліцыю.

«Я ішоў з дзяўчынай. Усё адбывалася на нашых вачах. Хлопец выглядаў трывожным, чым прыцягнуў нашу ўвагу. Ён кідаўся з боку ў бок. Спачатку мы падумалі, што ён кагосьці шукае. Потым пабег у бок машын, але ў апошнюю секунду перадумаў і пабег на мост. Там хлопец паспрабаваў загаварыць з нейкай дзяўчынай, але яна не захацела з ім камунікаваць і пайшла далей. Ён прысеў на бардзюр на мосце, пачакаў, пакуль мы пойдзем бліжэй, папрасіў у нас прыкурыць», — успамінае Радзівонаў.

Яўген спытаў у хлопца, што здарылася, той адказаў, што «трэба своечасова прыходзіць дадому». Затым малады чалавек, па словах Яўгена, рэзка пабег наперад па мосце. Дабегшы да сярэдзіны, пару разоў зацягнуўся цыгарэтай і саскочыў з моста.

«Мы падбеглі на месца скачка і, убачыўшы хлопца ўнізе, выклікалі хуткую і міліцыю», — распавёў Радзівонаў.

Цяпер малады чалавек знаходзіцца ў бальніцы. У яго шматлікія траўмы, яго стан цяжкі. Ён ураджэнец Гродзенскай вобласці, 1997 нараджэння. Па факце здарэння праводзіцца праверка і высвятляюцца прычыны яго ўчынку.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031