У Кобрынскім раёне пад коламі грузавіка загінуў матацыкліст
У Кобрынскім раёне 16 лістапада каля 11.10 паблізу вёскі Альхоўка ў ДТЗ загінуў матацыкліст.
gaibrest.by
Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, на засыпанай снегам дарозе 21-гадовы жыхар Маларыцкага раёна не справіўся з кіраваннем матацыкла «ММВЗ», на рулі якога вісеў мех з кормам.
Паводле папярэдніх дадзеных, матацыкл павяло налева, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «ГАЗ».
Ад атрыманых траўмаў матацыкліст загінуў на месцы аварыі, ад удару ў яго раскалоўся шлем. Выяўлена, што ён не меў правоў кіроўцы, «ММВЗ» не зарэгістраваны ва ўстаноўленым законам парадку.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Дзе знаходзілася першая друкарня на Беларусі?
 4
Алейнік: Беларусь захавала каналы камунікацыі з Захадам
 2
Спецслужбы Польшчы пачалі правяраць, колькі сакрэтнай інфармацыі мог вывезці суддзя Шміт
 1
Расіянін згвалтаваў і забіў 17-гадовую дзяўчыну ў ЛНР
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера