Знайсці
08.11.2016 / 14:565РусŁacБел

Андрусь Горват за тыдзень сабраў грошы на выданне сваёй кнігі

На краўдфандынгавай пляцоўцы talaka.by на выданне кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата сабралі ўжо 108 працэнтаў ад патрэбнай сумы — 3 250 рублёў. 

Планавалася выдаць 300 асобнікаў кнігі. Аднак відавочна, што ахвотных яе атрымаць больш, чым 300 чалавек.

«Ура! Мы гэта зрабілі! Роўна за тыдзень мы сабралі патрэбную суму на выданне «Радзіва Прудок» і прадалі каля трохсот асобнікаў, — напісаў Андрусь у фэйсбуку. — Вялікі дзякуй за давер і дапамогу! Я не пашкадаваў, што абраў пляцоўкай Талаку. Праблемы ўзнікалі, але яны хутка вырашаліся. Я ніколі не адчуваў, што адзін, заўсёды побач былі плечы. Харошае і патрэбнае слова — Талака. Харошыя і патрэбныя людзі — талакоўцы. Я ведаю, што не ўсе яшчэ паспелі замовіць кнігу з тых, хто хацеў. Але час ёсць да канца месяца. Калі не дасце рады зрабіць гэта праз картку, пішыце мне, прыдумаем іншы спосаб. Кніга прадавацца ў кнігарнях не будзе. Яе адзіная прэзентацыя адбудзецца ў Прудку для прудкаўцоў. Буду імкнуцца выдаць дзённік да канца года. Дзякуй вам!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера