Знайсці
08.11.2016 / 07:3920РусŁacБел

Ярмошына на пахаванні былога сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка: Ён быў душой камісіі

Былы сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі Мікалай Лазавік пахаваны 7 лістапада на Паўночных могілках пад Мінскам, паведамляе БелаПАН са спасылкай на СТВ.

Мікалай Лазавік. Фота sb.by

«Душой камісіі» назвала Лазавіка на цырымоніі развітання старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Мікалай Іванавіч быў чалавекам вельмі адкрытым. І для сродкаў масавай інфармацыі ён быў скарбніцай інфармацыі з першых вуснаў, інфармацыі сумленнай, інфармацыі, якая заўсёды была патрэбна журналістам», — сказала ў інтэрв'ю СТВ міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

«Ён быў выдатным чалавекам. Да таго ж вельмі высокім прафесіяналам, заўсёды быў душой выбарчай камісіі. Ні адна сур'ёзная праца, ні адна выбарчая кампанія, пакуль ён быў жывы і ўваходзіў у Цэнтральную камісію, не праходзіла без яго актыўнага ўдзелу», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Мікалай Лазавік памёр 5 лістапада пасля цяжкай хваробы на 66-м годзе жыцця. Ад пасады сакратара Цэнтрвыбаркама ён быў вызвалены 17 кастрычніка ўказам прэзідэнта.

Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК ад 2000 года. Ад 2006 года па 2015-ы знаходзіўся ў спісе асобаў, якім быў забаронены ўезд у ЕС у межах санкцый.

Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993-м — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2000-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, у 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання. Кандыдат эканамічных навук.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні. У 1996 годзе паставіў подпіс за імпічмент Аляксандра Лукашэнкі, але потым адклікаў свой подпіс і пасля канстытуцыйнага рэферэндуму аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта перайшоў у Палату прадстаўнікоў першага склікання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031