Знайсці
26.10.2016 / 10:42РусŁacБел

Прад'яўленае абвінавачванне жанчыне, што выкінула ў смеццеправод немаўля

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці працягвае расследаванне крымінальнай справы па факце выяўлення нованароджанага дзіцяці ў кантэйнеры для смецця ў Мінскім раёне, паведамляе прэс-служба СК.

Устаноўлена, што ўвечары 19 верасня ў Мачулішчах 28-гадовая жанчына, нарадзіўшы ў кватэры, наўмысна выкінула яго ў смеццеправод з сёмага паверха шматкватэрнага дома.

Згодна з папярэднім заключэннем стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы падследным прызнана адэкватнай і здольнай усведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

На падставе сабраных па крымінальнай справе доказаў жанчыне выстаўлена абвінавачанне ў замаху на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). У дачыненні да абвінавачванай прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Следства працягвае высвятляць усе абставіны і ўмовы здзяйснення злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031