Знайсці
26.10.2016 / 09:452РусŁacБел

Апублікаваны закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год»

Апублікаваны закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 года нумар 431-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год». Тэкст дакумента размешчаны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 кастрычніка, ухвалены Саветам Рэспублікі 6 кастрычніка.

Таксама апублікаваны закон ад 18 кастрычніка 2016 года нумар нумар 432-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь».

Як паведамлялася, бюджэт сфарміраваны з улікам неабходнасці захавання макраэканамічнай стабільнасці, паслядоўнай рэалізацыі збалансаванай бюджэтнай палітыкі і канцэнтруе рэсурсы на важнейшых напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць. Павялічацца расходы на ахову здароўя, навуку, адукацыю. Прадугледжаны сродкі на дадатковую падтрымку шматдзетных сем'яў для фарміравання сямейнага капіталу ў суме Br458 млн, што на 15 працэнтаў больш у параўнанні з 2016 годам. Для выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, асобных відаў пенсій у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва перадаюцца субвенцыі ў суме Br698 млн.

Прафіцыт бюджэту ў 2017 годзе складзе Br1 496,2 млн. Даходы бюджэту на 2017 год прадугледжаны ў суме Br18 235,2 млн, або з ростам да чаканага выканання 2016 года на 6,1 працэнта. Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў стануць падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Расходы бюджэту на 2017 год прадугледжваюцца ў суме Br16 739,1 млн, або 98,9 працэнта да чаканага выканання 2016 года.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031