Знайсці
21.10.2016 / 12:289РусŁacБел

Двое маладзёнаў беспрычынна збілі 13-гадовага падлетка, а потым стралялі яму ў твар з пнеўматыкі

Стаўбцоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да двух мінчан, якія абвінавачваюцца ў злосным хуліганстве, учыненым з прымяненнем пнеўматычнага пісталета.

sk.gov.by

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 кастрычніка ў Стаўбцоўскім раёне. Два жыхары Мінска, 1997 і 1991 гадоў нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, сустрэўшы на вуліцы адной з вёсак 13-гадовага падлетка, беспрычынна збілі яго.

Пасля, трымаючы падлетка, зрабілі некалькі стрэлаў з пнеўматычнага пісталета. У выніку хлопчыку былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні — сінякі мяккіх тканак твару і галавы. Пацярпеламу была аказана своечасовая медыцынская дапамога без шпіталізацыі.

Неўзабаве падазраваныя былі затрыманыя.

Падазраваным прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.339 (злоснае хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

sk.gov.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031