Знайсці
20.10.2016 / 11:2610РусŁacБел

У Рагачоўскім раёне побач са школай павесілася 14-гадовая дзяўчынка

У Рагачоўскім раёне побач са школай знойдзена цела павешанай 14-гадовай дзяўчынкі. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Сёння прыкладна ў 7.45 жыхар вёскі Лучын праходзіў ля будынка мясцовай школы, побач з якім знаходзіцца трансфарматарная падстанцыя. На металічнай лесвіцы, якая прымыкае да падстанцыі, ён убачыў цела. Мужчына паведаміў у міліцыю.

На месцы здарэння працуе следчая група. Пакуль вядома, што дзяўчынка вучылася ў 9-м класе гэтай школы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031