Знайсці
20.10.2016 / 11:122РусŁacБел

Расіянін спрабаваў абрабаваць мінскі ламбард

Упраўленнем следчага камітэта па Мінску заведзеная крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які падазраецца ў падрыхтоўцы разбойнага нападу на адзін з ламбардаў сталіцы.

Следчыя высведлілі, што жыхар Бранскай вобласці, 1971 года нараджэння, у пачатку кастрычніка распрацаваў план нападу. З мэтай яго ажыццяўлення набыў маску, электрашокер і пнеўматычны пісталет. Давесці злачынны намер да канца яму не дазволілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі падазраванага на ўваходзе ў ламбард.

Цяпер следчыя працуюць з затрыманым. Правяраецца інфармацыя аб магчымым дачыненні мужчыны да здзяйснення аналагічных злачынстваў. Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 207 (падрыхтоўка да разбойнага нападу) Крымінальнага кодэксу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031