Знайсці
20.10.2016 / 10:5910РусŁacБел

Меркель не лічыць, што Украіне варта неадкладна вярнуць кантроль над мяжой

Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель лічыць, што Украіна павінна атрымаць кантроль над уласнай мяжой «у канцы працэсу». Пра гэта яна сказала на брыфінгу пасля завяршэння перамоў у Берліне.

«Украіна атрымае канчатковы кантроль над уласнай мяжой толькі ў канцы працэсу, а да гэтага мы маем згоду, што назіральнікі АБСЕ могуць рухацца свабодна да мяжы. Часам гэта магчыма, часам праблематычна, і расейскі прэзыдэнт гэта адзначыў», — сказала яна.

Таксама, па словах Меркель, пытанне аб узброенай місіі АБСЕ варта падняць толькі пасля запуску выбарчага працэсу ў Данбасе.

«Калі будзе існаваць закон аб выбарах, і працэс мясцовых выбараў будуць рыхтаваць, тады можна будзе гаварыць і аб узброенай місіі АБСЕ», — сказала канцлер.

Як вядома, у ноч на 20 кастрычніка ў Берліне больш за 4 гадзіны працягваліся перамовы нармандскай чацвёркі: канцлера ФРГ Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

У ходзе сустрэчы лідары краін дамовіліся распрацаваць «дарожную карту», якая стане асноўным дакументам па імплементацыі ўсіх Мінскіх пагадненняў — ад 5 верасня і мемарандума ад 19 верасня 2014 года і ад 12 лютага 2015 года.

Ні аднаго дакумента па выніках сустрэчы падпісана не было.

«Таксама дамовіліся, што ніхто не будзе перашкаджаць дзейнасці АБСЕ і падрыхтоўцы да будучых мясцовых выбараў, калі абаронныя ўмовы дадуць нам магчымасць іх праводзіць. Зараз мы зробім спробу, каб увесці паліцэйскую місію АБСЭ, якая будзе забяспечваць бяспеку як на час выбарчага працэсу, так і на пераходны перыяд», — сказаў пасля сустрэчы Парашэнка.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Украінская праўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031