Знайсці
20.10.2016 / 08:483РусŁacБел

Падрабязнасці забойства вясковай настаўніцы: падазраваны быў вінен ёй 60 рублёў

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі, якая адбылася 17 кастрычніка ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна.

Нагадаем, паводле версіі следчых, 17-гадовы хлопец нападпітку пракраўся ў двор дома, дзе жыла настаўніца беларускай мовы, і, калі 43-гадовая жанчына выйшла з хаты, нанёс ёй 17 нажавых раненняў.

Мясцовы жыхар расказалі Tut.by, што нібыта хлопец яшчэ з лета павінен быў суседцы 600 тысяч рублёў (цяпер — 60 рублёў. — NN.by). Жанчына ў апошні час нагадвала яму пра доўг.

Іншы вясковец паведаміў «Камсамольскай праўдзе», што сабака адразу ўзяў след, затрымалі трох хлопцаў, але двух з іх пасля адпусцілі.

Пра падазраванага ў вёсцы кажуць, што пасля 9-га класа ён сышоў са школы, але нікуды не ўладкаваўся. Разам з бацькам, таксама беспрацоўным, быў аматарам выпіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031