Знайсці
19.10.2016 / 22:53РусŁacБел

Баскетбол. «Цмокі» выйгралі ў стартавым матчы Кубка ФІБА

bc-tsmoki.by

Мінскія «Цмокі» стартавалі сёння, 19 кастрычніка, у еўрапейскім баскетбольным турніры Кубак ФІБА.

Гэта як аналаг футбольнай Лігі Еўропы. У баскетбольную Лігу чэмпіёнаў «Цмокі» не трапілі, прайграўшы ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе ізраільскаму «Іроні».

Супернікамі па Кубку ФІБА ў групавым турніры з'яўляюцца літоўскі «Шаўляй», чэшскія «Пардубіцэ» і кіпрскі АПОЭЛ. Каманды мусяць згуляць паміж сабой у два колы.

Першы матч «Цмокі» праводзілі сёння на Falcon Club Arena, што на Пераможцаў, 20, супраць «Шаўляя» і перамаглі з лікам 86:71 (20:19, 26:19, 25:16, 15:17).

Цмокі-Мінск: Джойс (11 + 11 перадач), Мілошавіч (11 + 6 падбораў), Кудраўцаў (10), Гагіч (8 + 11 падбораў), Кіселюс (6 + 6 перадач); Грэй (16 + 6 падбораў + 6 перадач), Лашкевіч (9), Семянюк (6), Мешчаракоў (4), Ульянка (3), Белянкоў (2), Трасцінецкі.

26 кастрычніка ў гасцях «Цмокі» згуляюць супраць «Пардубіцэ», а 2 лістапада дома з АПОЭЛам.

У гэту нядзелю, 23 кастрычніка, «Цмокі» ў іншым турніры — Адзіная ліга ВТБ — гуляюць на сваёй пляцоўцы з эстонскім «Калевам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031