Знайсці
19.10.2016 / 21:543РусŁacБел

Улады Малайзіі запатрабавалі памяняць хот-догам назву на халяльную

Дэпартамент развіцця ісламу Малайзіі запатрабаваў ад уладальнікаў крам перайменаваць хот-догі — папулярныя сярод аматараў хуткага харчавання булачкі з сасіскамі.

Getty

Калі рэкамендацыя ўладаў не будзе выканана, у крамы могуць забраць сертыфікат на гандаль халяльнымі прадуктамі.

Як заяўляе кіраўніцтва ўрадавага органа, падобная мера выкліканая скаргамі з боку турыстаў-мусульман.

Назва прадукту «хот-дог» можа ўвесці ў зман, сказаў кіраўнік дэпартамента Сіраджудзін Сухаймі. «У ісламе сабака (dog) лічыцца нячыстай жывёлай, гэтае слова не можа адносіцца да халяльнай прадукцыі», — адзначыў ён.

У малайзійскіх правілах сертыфікацыі халяльных прадуктаў сказана, што яны не павінны насіць назвы нехаляльных — такіх як вяндліна, бекон, піва, ром і шэрагу іншых.

Мусульмане Малайзіі вызнаюць умераны іслам, аднак у апошні час у краіне адзначаецца рост кансерватыўных настрояў.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031