Знайсці
15.10.2016 / 22:0419РусŁacБел

Меркель прапануе Еўрасаюзу ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да Расіі

Канцлер Германіі Ангела Меркель мае намер пераканаць краіны Еўрасаюза выступіць за ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Расіі з-за сітуацыі ў Сірыі. Пра гэта паведамляе нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung са спасылкай на крыніцы з атачэння Меркель.

Санкцыі будуць абмяркоўвацца на саміце Еўрасаюза 20 ці 21 кастрычніка, адзначае газета. Крыніца газеты паведаміла, што Меркель будзе цяжка пераканаць сацыял-дэмакратаў — палітычных партнёраў Меркель у Германіі — і іншыя краіны ЕС у неабходнасці зрабіць санкцыі больш жорсткімі. Аднак «незадаволенасць Расіяй узрасла», адзначыла крыніца.

Прычынай для незадаволенасці паслужылі абвінавачванні ў датычнасці Расіі да нападаў на гуманітарны канвой у Сірыі і бамбёжках ў Алепа.

У размове з Меркель прэзідэнт ЗША Барак Абама паведаміў, што падтрымае «жорсткі адказ», калі Еўрасаюз пагодзіцца на гэта. Паводле дадзеных крыніцы газеты, калі санкцыі ў дачыненні да Расіі будуць больш жорсткімі, яны закрануць авіяцыйную сферу і расійскае міністэрства абароны.

19 верасня сірыйскія актывісты паведамілі пра авіяўдары, нанесеныя па гуманітарным канвоі і па офісе Чырвонага паўмесяца ў горадзе Орм аль-Кубра ў ваколіцах Алепа. Па іх словах, удар быў нанесены расійскай і сірыйскай авіяцыяй. Пацярпелі 18 грузавікоў з 31, і загінулі не менш за 20 чалавек.

Мінабароны Расіі заявіла аб недатычнасці расійскай авіяцыі да ўдару па гуманітарным канвоі ў Алепа. ЗША і сірыйскія апазіцыйныя групоўкі абвінавацілі ў атацы менавіта Расію.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031