Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален вызначыліся з імем для дачкі
Стала вядома імя дачкі Дар'і Домрачавай і Оле-Эйнара Б'ёрндалена. Знакамітыя біятланісты назвалі дачку Ксеніяй, паведамляецца ў інстаграме трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі.
Нагадаем, што дачку Дар'я Домрачава нарадзіла 1 кастрычніка ў 6-м мінскім раддоме, што на Уральскай, у палаце павышанай камфортнасці. Вага дзяўчынкі была 3 650 грамаў.
«Мы сталі татам і мамай маленькай дзяўчынкі. Яна нарадзілася ў 10:20 раніцы па мясцовым часе. Усё прайшло добра. Мы абое ганарымся!» — заявіў тады нарвежскім СМІ Оле-Эйнар Б'ёрндален.
Домрачаву выпісалі з раддома на шосты дзень, але імя дачкі стала вядома толькі цяпер.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
23-гадовага беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь
 1
Лукашэнка і прапаганда хваляцца тым, як за 30 гадоў палепшала жыццё ў Беларусі. Але ці сапраўды ёсць чым ганарыцца?
 8
На Паліну Шарэнду-Панасюк зноў завялі крымінальную справу за непадпарадкаванні адміністрацыі
 4
Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя
 2
У папулярным амерыканскім серыяле паказалі зборную Беларусі па футболе — яе матч глядзеў адзін з галоўных герояў
 1
«Беларусьфільм» хоча зняць сваё «Слова пацана»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера