Знайсці
13.10.2016 / 11:3817РусŁacБел

Раскрыта забойства жанчыны, цела якой знайшлі ў Вілейскім вадасховішчы

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз ўсталёўваюцца абставіны забойства жанчыны, труп якой быў знойдзены ў вадасховішчы ў Мінскай вобласці.

sk.gov.by

30 верасня гэтага года ў акваторыі Вілейскага вадасховішча на адлегласці 300 метраў ад берагавой лініі быў знойдзены труп невядомай жанчыны ў спартыўнай сумцы з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці па гэтым факце была заведзена крымінальная справа па арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчыя абласнога ўпраўлення, супрацоўнікі крымінальнага вышуку МУС Рэспублікі Беларусь і УУС Мінаблвыканкама працавалі над раскрыццём дадзенага злачынства.

Некалькі гадоў цела пацярпелай падвяргалася ўздзеянню вады, што ўяўляла асаблівую складанасць ва ўсталяванні асобы загінулай і абставінаў яе смерці. Для гэтага створанай следчай групай быў распрацаваны паэтапны план аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў.

У ходзе аналітычнай работы ўстаноўлена, што забітая — жыхарка Мінска, 1974 года нараджэння, якая лічылася без вестак зніклай з мая 2013 года.

У выніку зладжаных дзеянняў у ходзе адпрацоўкі сфармаваных версій праваахоўнымі органамі ўстаноўлена дачыненне да забойства жанчыны яе былога мужа.

На першапачатковым этапе расследавання ўстаноўлена, што забойства адбылося ў пачатку мая 2013 года ў арандаваным ім гаражы ў Мінску. З мэтай утойвання злачынства мужчына на аўтамабілі вывез труп на Вілейскае вадасховішча, дзе ўтапіў.

У цяперашні час працягваецца актыўная праца з затрыманым, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваны на ўсталяванне ўсіх абставінаў злачынства, а таксама замацаванне першапачаткова атрыманых доказаў.

sk.gov.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031