Знайсці
13.10.2016 / 08:394РусŁacБел

Еўрасаюз абмяркоўвае новыя санкцыі супраць Расіі

Улады Еўрасаюза на наступным тыдні маюць намер абмеркаваць увядзенне новых санкцый у дачыненні да Расіі за яе ролю ў пагаршэньні сітуацыі ў Сірыі, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Гаворка, паводле дадзеных выдання, ідзе пра абмежавальныя меры ў дачыненні да расійскіх афіцыйных асоб. Пакуль, адзначае WSJ, у Вашынгтоне і Бруселі не аддадзена фармальнага распараджэння пра падрыхтоўку «чорнага спісу», аднак амерыканскія і еўрапейскія дыпламаты ўжо абмяркоўваюць яго магчымыя параметры.

Шэраг нямецкіх палітыкаў, нагадвае выданне, заявілі, што ў дачыненні да Расеі варта разгледзець і новыя эканамічныя санкцыі, у тым ліку забарона на пастаўку ў РФ тэхналогій двайнога прызначэння і замарозку праекта газаправода «Паўночны паток 2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031