Знайсці
12.10.2016 / 21:238РусŁacБел

Фігура Маці Божай Фацімскай прыбудзе ў Мінск 13 кастрычніка

Фігура Маці Божай Фацімскай будзе прынесеная ў мінскі архікатэдральны сабор 13 кастрычнiка, паведамляеcatholic.by.

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай ў 1998 годзе. Фота catholic.by

Фігура Маці Божай Фацімскай, якую Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў ў Фаціме (Партугалія) 4 кастрычніка, прабудзе ў архікатэдральным касцёле да 16 кастрычніка. У гэты дзень яна пачне перэгрынацыю па парафіях архідыяцэзіі. З мінскага сабора будзе перавезеная ў магілёўскі.

Затым фігуру змесцяць у бакавы алтар мінскага сабора, які будзе наладжаны да 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў Панны Марыі (май 2017-га).

Фацімскія аб'яўленні Панны Марыі — серыя падзей у партугальскім горадзе Фаціма. Па запэўненнях дзяцей, ім шматкроць з'яўлялася жанчына (пасля асацыяваная з Марыяй) і перадавала паведамленні з заклікамі рэлігійнага характару і прароцтвы. Аб'яўленні прызнаныя каталіцкай царквой сапраўдным цудам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031