Знайсці
11.10.2016 / 18:143РусŁacБел

Рым афіцыйна адмовіўся ад правядзення Алімпіяды-2024

Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі афіцыйна зняў кандыдатуру Рыма на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2024 года.

«Сёння я напісаў ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), у якім мы адклікалі нашу заяўку», — заявіў кіраўнік камітэта Джавані Малага.

Мэр Рыма Вірджынія Раджы, абраная на гэты пост у чэрвені і якая прадстаўляе апазіцыйны «Рух 5 зорак», яшчэ ў ходзе перадвыбарнай кампаніі заяўляла, што не падтрымае ідэю правядзення Алімпіяды ў сталіцы Італіі.

21 верасня яна абвясціла, што сталіца Італіі адмаўляецца прэтэндаваць на правядзенне Гульняў. Неўзабаве гэтае рашэнне было ратыфікаванае на пасяджэнні гарадскога савета, аднак кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта раскрытыкаваў гэтае рашэнне і паабяцаў дабівацца правядзення Алімпіяды.

Вірджынія Раджы раней заяўляла, што Рым мае мільярдныя даўгі і не можа дазволіць сабе раскошу новых інвестыцый, якіх патрабуе Алімпіяда. Сродкі, якія неабходныя для правядзення Гульняў, на яе думку, лепш выдаткаваць на больш важныя мэты — уборку смецця і барацьбу з карупцыяй.

Горад-арганізатар летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 года будзе абвешчаны 13 верасня 2017 года ў Ліме. На права правядзення Гульняў цяпер прэтэндуюць Лос-Анджэлес, Парыж і Будапешт.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031