Знайсці
10.10.2016 / 10:216РусŁacБел

У Гомелі праваабаронцам Леаніду Судаленку і Анатолю Паплаўнаму перашкаджалі раздаваць «Народную волю»

Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны падчас акцыі ў гандлёвам цэнтры

9 кастрычніка ў Гомелі падчас распаўсюду спецвыпуску газеты «Народная воля» з укладышам на тэму смяротнага пакарання затрыманыя праваабаронцы, удзельнікі акцыі «Тыдзень супраць смяротнага пакарання» Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны. Па іх звестках нарад міліцыі выклікаў адміністратар гандлёвага цэнтра «Мандарын Плаза» Віталь Новікаў.

Нагадаем, 5 кастрычніка ў Гомелі праваабаронцы ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання пачалі інфармацыйную акцыю, якая стартавала ў гэты дзень па ўсёй краіне. На працягу тыдня яны ў найбольш людных месцах абласнога цэнтра раздавалі газеты «Народная воля» з адмысловым дадаткам пра смяротнае пакаранне.

«Сёння мы працавалі ў гандлёвым цэнтры «Мандарын Плаза», што ў Савецкім раёне Гомеля. Распаўсюдзілі каля тысячы асобнікаў, людзі з задавальненнем бралі газету, дзякавалі, як раптам ахоўнік гандлёвага цэнтру Зміцер Юрчанка заявіў, што раздаваць газету ў гандлёвым цэнтры забаронена. Супрацоўнік нічога выразнага наконт забароны не змог сказаць, ён выклікаў нарад міліцыі», — распавёў Анатоль Паплаўны.

Прыбыўшыя на месца інцыдэнту ў касках і бронекамізэльках узброеныя прапаршчык і сяржант міліцыі з аддзела «Ахова» таксама нічога выразнага з нагоды інцыдэнту патлумачыць не змаглі, яны выклікалі ўчастковага. Замест участковага зьявіўся раённы опер ў званні маёра Ягор Коўтун.

«Маёр спакойна выслухаў нашу прававую пазіцыю, пазіцыю адміністрацыі гандлёвага цэнтра, пасля чаго заявіў, што не мае да нас прэтэнзій», — растлумачыў Л. Судаленка. З словаў праваабаронцы, у той час, калі ён у міліцэйскім аўтамабілі даваў пісьмовыя тлумачэнні, яго калега, Анатоль Паплаўны працягваў бесперашкодна распаўсюджваць газету.

Праваабаронца таксама адзначыў, што ахоўнікі гандлевага цэнтру спрабавалі іх затрымаць, хапалі за вопратку, таму яны будуць патрабаваць ад адміністрацыі цэнтру афіцыйных выбачэнняў. Пасля інцыдэнту яны без прыгод распаўсюдзілі тысячу асобнікаў газеты на гандлёвым рынку «Давыдаўскі рады» Савецкага раёна Гомеля.

gomelspring.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031