Польскія памежнікі затрымалі беларуску з падробленымі штампамі ў пашпарце
Польскія памежнікі затрымалі беларуску з падробленымі штампамі ў пашпарце. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы.
Як інфармуе прэс-служба памежнай службы Польшчы, 42-гадовая грамадзянка Беларусі вярталася на радзіму. Падчас праверкі яе пашпарту былі выяўленыя падробленыя штампы італьянскага памежнага кантроля ад 2014 года. Паводле польскага заканадаўства, за падробку дакументаў прадугледжваецца крымінальнае пакаранне. Беларусцы пагражаў штраф, альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.
Жанчына прызнала здзейсненае парушэнне са штампам, заплаціла штраф — 1000 злотых, і была адпушчаная.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 2
У Дуброўне знайшліся сілавікі-экстрасэнсы. Яны «выкрылі» экстрэмісцкі рэпост за тры дні да таго, як ён быў зроблены
 1
Тэлеграм заблакаваў боты ГУР і СБУ Украіны
 2
Кадыраў прызначыў свайго 16-гадовага сына куратарам прыватнага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера