Знайсці
05.10.2016 / 12:351РусŁacБел

70 экс-кандыдатаў у дэпутаты аб'яднаюцца ў асамблею народных прадстаўнікоў

Прыблізна 70 экс-кандыдатаў у дэпутаты, якія бралі ўдзел у парламенцкіх выбарах 2016 года, аб'яднаюцца ў асамблею народных прадстаўнікоў, устаноўчы сход якой адбудзецца 6 кастрычніка ў Мінску.

Пра гэта заяўлена 5 кастрычніка на прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі.

У правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць рух «За Свабоду», Аб'яднаная грамадзянская партыя і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Як паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі на выбарах якасна адрозніваліся ад кандыдатаў іншых палітычных сілаў, правялі «моцныя агітацыйныя кампаніі», выступаючы за «новы эканамічны курс, еўрапейскі выбар і змяняльнасць уладаў».

Паводле яго слоў, ідэя стварэння асамблеі, у якую ўвойдуць экс-кандыдаты ў дэпутаты, доўга абмяркоўвалася, разглядаліся розныя фарматы яе дзейнасці. «У выніку мы вырашылі пачаць з аб'яднання кандыдатаў ад правацэнтрысцкай кааліцыі», — сказаў Лябедзька.

«Дзейнасць асамблеі стане працягам нашай кааліцыйнай працы. Нам важна захаваць патэнцыял, назапашаны падчас выбарчай кампаніі. Лічым, што некалькі дзесяткаў дэпутацкіх мандатаў у нас выкралі. Таму мы стварылі пляцоўку для распрацоўкі альтэрнатыўнага бачання развіцця Беларусі», — паведаміў палітык.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што стратэгія правацэнтрыстаў складаецца з распрацоўкі якасных прапаноў па рэфармаванні краіны, а таксама правядзення кампаній па іх рэалізацыі на практыцы.

«Задача асамблеі — арганізаваць нацыянальныя кампаніі ў падтрымку рэформаў», — падкрэсліў ён, адзначыўшы, што першая ініцыятыва будзе тычыцца ўнясення паправак у выбарчае заканадаўства.

«Да мясцовых выбараў засталося больш за год. Ва ўладаў няма аргументаў, каб не змяніць за гэты час Выбарчы кодэкс. Акрамя таго, мы будзем распрацоўваць прапановы па правядзенні эканамічных і сацыяльных рэформаў», — паведаміў Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД падкрэсліў, што правацэнтрыстам «было прынцыпова» правесці ўстаноўчы сход асамблеі да адкрыцця першай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Паводле яго слоў, дэпутат ніжняй палаты парламента ад АГП Ганна Канапацкая таксама будзе ўдзельнічаць у дзейнасці асамблеі, пры яе садзейнічанні ў парламент будуць уносіцца законапраекты.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031