Знайсці
05.10.2016 / 10:34РусŁacБел

Міністэрства спорту патлумачыла, чаму не адправіць у адстаўку Алега Шэпеля

Група грамадзян, якія звярнуліся ў Міністэрства спорту з калектыўнай просьбай адхіліць ад пасады старшыню Паралімпійскага камітэта Алега Шэпеля, атрымалі афіцыйны адказ.

«Шэпель Алег Аляксандравіч, Заслужаны майстар спорту СССР, пяціразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў, з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь», якое ажыццяўляе сваю дзейнасць ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, законам «Аб грамадскіх аб’яднаннях», статутам. Пасада старшыні Паралімпійскага камітэта з’яўляецца выбарнай і закон «Аб дзяржаўнай службе» на А.А.Шэпеля не распаўсюджваецца».

Петыцыя была створаная пасля скандальнай заявы Шэпеля. «Я нават даручыў узяць на адкрыццё Гульняў у Рыа беларускія і, адназначна, расійскія сцягі. У мяне яны дакладна там будуць», — заявіў ён тады. Неўзабаве Шэпель абвергнуў свае планы, але чыноўнік Мінспорту Андрэй Фомачкін усё ж узняў расійскі сцяг падчас цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031