Знайсці
05.10.2016 / 09:52РусŁacБел

Донары ЕГУ заклікалі першакурснікаў да вызвалення ад догмаў мыслення

3 кастрычніка каля 200 першакурснікаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, а таксама прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прынялі ўдзел у Цырымоніі адкрыцця 2016/17 навучальнага года.

«Абіраючы ЕГУ, вы абіраеце пэўныя каштоўнасці. Універсітэт не толькі прадастаўляе кампетэнцыі і веды ў галіне вашай спецыялізацыі, але і заахвочвае да крытычнага мыслення, актыўнай акадэмічнай дыскусіі і павагі да меркаванняў іншых», — такімі словамі павітаў першакурснікаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці выконваючы абавязкі Рэктара ЕГУ Ёрген Ёргенсэн.

12-ы навучальны год у Вільні акадэмічная супольнасць ЕГУ сустракае пад кіраўніцтвам былога Дырэктара адміністрацыі Універсітэта Орхуса, а зараз выконваючага абавязкі Рэктара ЕГУ Ё. Ёргенсэна. Падчас адкрыцця ўрачыстай цырымоніі Прэзідэнт ЕГУ акадэмік Анатоль Міхайлаў прадставіў сп-ра Ёргенсэна супольнасці ЕГУ і адзначыў значны досвед новага в.а. Рэктара ў адміністратыўнай і кіраўнічай працы ў Даніі ды на міжнародным узроўні: «Я ўпэўнены, что досвед сп-ра Ёргенсэна будзе надзвычай карысным для далейшага развіцця нашага праекта».

Павіншаваць першакурснікаў і іх бацькоў прыехалі ганаровыя госці і кіраўніцтва ўніверсітэта.

Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Нерыс Германас запэўніў, што супольнасць ЕГУ можа разлічваць на працяг падтрымкі гэтага істотнага акадэмічнага праекта з боку літоўскай дзяржавы і падкрэсліў: «ЕГУ — эта беларускі ўніверсітэт, місія якога — выхаваць будучых лідараў, творчых і адказных асоб, здольных думаць крытычна, а таксама ўмацоўваць стасункі паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Мы аказваем усебаковую падтрымку ўніверсітэту і заклікаем замежных донараў рабіць тое ж самае». Па словах чальца Сейма Літвы і заснавальніцы Цэнтра жаночых даследванняў Віленскага ўніверсітэта праф. Марыі Аўшрыне Павілёнене: «Сёння ЕГУ адкрыты для тых, хто ўсведамляе сваю ідэнтычнасць не толькі ў нацыянальных межах, але і ў агульнаеўрапейскіх і глабальных маштабах. Адукацыя — найлепшы шлях да міжнароднага супрацоўніцтва. Я жадаю студэнтам далейшага асабістага развіцця і пазбаўлення ад догм мыслення».

Падчас цырымоніі адбылося ўручэнне ўзнагароды «Выбітнаму выпускніку ЕГУ».

У 2016 г. лаўрэатам ужо 4-ай такой узнагароды стаў выпускнік бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» 2011 года Ягор Захарка, які з’яўляецца арганізатарам першага і найбольш паспяховага ў Беларусі прыватнага музычнага фестываля Mirum Music Festival у мястэчку Мір. У прывітальным звароце да студэнтаў Ягор пажадаў акадэмічных поспехаў і ўпэўненасці ў своіх сілах: «9 год таму я быў на вашым месцы і магу запэўніць, што ЕГУ — гэта той выбар, дзякуючы якому вы здолееце самастойнаі стварыць уласнае працоўнае месца. Сёння ў Беларусі шматлікія выпускнікі ЕГУ займаюцца неверагодна захапляльнымі творчымі праектамі», — зазначыў выпускнік.

Звяртаючыся да першакурснікаў, старшыня Сената ЕГУ прафесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў выказаў надзею, што студэнты будуць актыўна ўцягнутыя ў акадэмічнае жыццё і кіраванне ўніверсітэтам, і звярнуў увагу на тое, што новы 2016/17 навучальны год у ЕГУ будзе адметны з нагоды ўвядзення ў навучальны план унікальнай мадэлі Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі, якая распрацоўвалася ў ЕГУ на працягу 2014-2016 гг. пры ўдзеле 25 экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі. Адразу пасля цырымоніі студэнты ЕГУ прынялі ўдзел ва ўводнай лекцыі па курсе «Мова і мысленне» у межах Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

***

ЕГУ пачынае навучальны год з 17,4% ростам колькасці першакурснікаў, у параўнанні з мінулым годам. 230 з паступіўшых студэнтаў з’яўляюцца грамадзянамі ці сталымі рэзідэнтамі Беларусі, а 69,1% з іх пачнуць навучанне ў ЕГУ на бясплатнай аснове ці са зніжкай. Адметнай рысай Прыёмнай кампаніі 2016 года стала магчымасць паступлення ў межах дадатковага набора, а таксама высокі ўзровень акадэмічнай падрыхтоўкі абітурыентаў.

ehu.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031