Знайсці
05.10.2016 / 08:452РусŁacБел

Напарнік Трампа на выбарах прапанаваў жорстка адказаць Расіі ў Сірыі

Тэма Расіі была адной з цэнтральных у ходзе дэбатаў кандыдатаў у віцэ-прэзідэнты ЗША. З шэрагам жорсткіх заяў у адрас Масквы выступіў Майк Пенс, які ідзе ў звязку з Дональдам Трампам.

Як паведамляе Los Angeles Times, Пенс даволі рэзка выказаўся пра апошнія падзеі ў Сірыі. «На расійскія правакацыі трэба адказаць амерыканскай сілай», - сказаў кандыдат у віцэ-прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі. У прыватнасці, ён заявіў пра неабходнасць размясціць элементы ПРА ЗША ў Чэхіі і Польшчы, супраць чаго заўсёды выступала Масква.

«Нам трэба, каб Амерыка дэманстравала сваю моц на сусветнай арэне. І калі Дональд Трамп стане прэзідэнтам, рускія і ўсе астатнія зразумеюць, што маюць справу з моцным кіраўніком Амерыкі», - паабяцаў Пенс.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031