Знайсці
04.10.2016 / 21:162РусŁacБел

Большасць ахвяр працоўнага рабства сярод беларусаў — мужчыны ад 30 да 45 гадоў

Згодна са статыстыкай 65% пацярпелых ад працоўнай эксплуатацыі беларусаў — мужчыны ад 30 да 45 гадоў, паведаміла 4 кастрычніка на сустрэчы з журналістамі ў Мінску намеснік генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Іна Лемяшэўская.

Паводле яе слоў, у асноўным гэта жыхары аддаленых раённых цэнтраў Беларусі, якія выязджаюць на заробкі за мяжу.

Як адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Зейнал Гаджыеў, пацярпелыя мужчыны часта саромеюцца пра гэта казаць. На яго думку, ёсць пацярпелыя ад працоўнага рабства людзі, якія не звяртаюцца па дапамогу ў адпаведныя органы альбо з-за няведання, альбо таму, што ім сорамна за сваю сітуацыю.

«Самае важнае, каб чалавек меў інфармацыю аб тым, што з ім можа адбыцца, калі ён з'язджае з краіны, нават на радзіме, а таксама інфармацыю пра тое, куды ён можа звярнуцца па дапамогу», — сказала Лемяшэўская.

Людзі, якія трапілі ў бяду, не павінны баяцца звяртацца ў міліцыю (паліцыю), пасольства і консульскія прадстаўніцтвы сваёй краіны, а таксама павінны праінфармаваць сваякоў, лічыць яна. На яе думку, адна з галоўных праблем у тым, што кожны раз чалавек думае, што з ім такога здарыцца не можа, і гэта памылка.

Прадстаўніца Чырвонага Крыжа таксама заклікала бацькоў сачыць за тым, што робяць дзеці ў інтэрнэце, з кім маюць зносіны, таму што сёння вельмі многія злачынствы здзяйсняюцца праз сацсеткі.

Кіраўнік праграмы «Ла Страда» міжнароднага грамадскага аб'яднання «Гендарныя перспектывы» Алена Несцярук у сваю чаргу паведаміла, што мужчыны ў асноўным звяртаюцца з пытаннямі аб працаўладкаванні, а жанчыны часцей задаюць пытанні аб заключэнні шлюбу з іншаземцам, скасаванні шлюбу, пашпартна-візавым рэжыме і бяспечным выездзе дзіцяці за мяжу. Паводле яе слоў, больш за палову людзей, якія тэлефануюць на гарачую лінію праграмы, — жанчыны. Мужчыны звычайна шукаюць інфармацыю самастойна або з дапамогай анлайн-кансультацый.

«На сайт lastrada.by толькі за мінулы год зайшло больш за 375 тыс. чалавек, — сказала яна. — Прыблізна 13% зваротаў па электроннай пошце паступіла ад грамадзян СНД».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031