Знайсці
03.10.2016 / 18:3418РусŁacБел

Алексіевіч: З-за плячэй Пуціна яшчэ страшнейшыя фігуры могуць выглянуць

Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года, Святлана Алексіевіч у гасцях ва ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона паразважала пра сціплага хлопца з Санкт-Пецярбурга, пра якога кажа ўвесь свет.

— Час выкідае такіх пасрэднасцяў. Кожны час сваіх герояў знаходзіць. Няма чаго дэманізаваць Пуціна. Справа не ў ім. Гаворка ідзе пра калектыўнага Пуціна. Ён акумуляваў жаданні мільёнаў рускіх людзей: нязгоду са знявагай, беднасцю. Яны чамусьці не думаюць, што Захад і Амерыка не вінаватыя ў гэтым. Імперыя так хутка не вытраўліваецца са свядомасці.

Святлана Алексіевіч адзначае, што так шырока разрэкламаваны Пуціным «рускі свет» — гэта была спроба знайсці нібыта нацыянальную ідэю.

— А ў гэты час ціхенька разрабоўваюць велізарную краіну.

— Што будзе з Расіяй?

— Не ведаю. Ніхто не ведае, што варыцца ў рускім катле. Усё можа быць. З-за плячэй Пуціна яшчэ страшнейшыя фігуры выглянуць могуць.

Поўная версія размовы выйдзе 5 кастрычніка.

belaruspartisan.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031