Знайсці
28.09.2016 / 10:29РусŁacБел

Найбуйнейшая газета Арызоны ўпершыню за 126 гадоў падтрымала дэмакрата на выбарах прэзідэнта

Амерыканская газета The Arizona Republic упершыню за час свайго існавання, з 1890 года, падтрымала на выбарах прэзідэнта ЗША кандыдата ад дэмакратаў. Пра рашэнне паведамляецца ў рэдакцыйным матэрыяле на сайце выдання.

Свой выбар The Arizona Republic тлумачыць тым, што кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп «не з'яўляецца кансерватарам і не валодае дастатковай кваліфікацыяй».

Кандыдат ад дэмакратаў Хілары Клінтан, у адрозненне ад Трампа, разумее, што ад прэзідэнта ЗША патрабуецца умеранасць, халодная галава і ўменне думаць перш чым дзейнічаць. Акрамя таго, у яе прыдатны тэмперамент і досвед, каб быць прэзідэнтам, піша выданне.

Пры гэтым у Клінтан ёсць недахопы і яна дапускала сур'ёзныя памылкі, прызнае газета. Тым не менш, нягледзячы на скандал з перапіскай і ахвяраваннямі ў фонд Клінтанаў, кандыдат ад дэмакратаў па-ранейшаму застаецца больш годным выбарам, мяркуе газета.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031