Знайсці
28.09.2016 / 09:4116РусŁacБел

Расея адмовілася ад версіі са знішчальнікам, які збіў «Боінг» над Данбасам

Падчас крушэння Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines над Данбасам паблізу ў паветры не было ваенных самалётаў. Такія высновы ўтрымліваюцца ў прэс-рэлізе Мінабароны РФ, які паступіў у Slon Magazine.

«Ніякіх іншых паветраных аб'ектаў, акрамя двух грамадзянскіх лайнераў, паблізу ад самалёта радыёлакатар, размешчаны на ўсход ад месца катастрофы, не фіксаваў. Па дадзеных растоўскага лакатара «Уцёс-Т», размешчанага паблізу пасёлка Усць-Данецкі, да моманту знішчэння МН17 паблізу самалёта не было ніякіх іншых аб'ектаў», — заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Ігар Канашэнкаў.

У Мінабароны таксама падкрэслілі, што ў найбліжэйшы час перададуць усю атрыманую інфармацыю галандскаму боку.

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines пацярпеў крушэнне над Данбасам 17 ліпеня 2014 года, усе 298 чалавек, хто знаходзіўся на борце, загінулі.

Міжнародная камісія, якая расследавала прычыны катастрофы, у кастрычніку 2015 года прыйшла да высновы, што самалёт быў збіты з зямлі ракетай, выпушчанай з устаноўкі «Бук». Аўтары дакладу паказалі, што ракета магла быць запушчана з тэрыторыі ў 320 квадратных кіламетраў. Хто менавіта запусціў ракету — украінскія ваенныя або сепаратысты — у дакладзе не паказвалася.

На працягу ўсяго часу расследавання СМІ фігуравала версія аб тым, што самалёт мог збіць украінскі знішчальнік. У прыватнасці, быў апублікаваны відэазапіс з месца крушэння, на якім пра гэта кажуць сепаратысты, якія прыбылі на месца падзення адразу пасля катастрофы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031