Знайсці
28.09.2016 / 06:3620РусŁacБел

Ілан Маск паабяцаў адправіць 1 млн чалавек на Марс

Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск заявіў, што да 2035 года на Марс можна будзе даляцець за 80 дзён, а кампанія плануе адправіць на Марс больш за 1 млн чалавек за 10 тыс. палётаў. Кошт палёту, па словах Маска, павінен складаць не больш за $200 тыс. з чалавека.

AP

Выступаючы на кангрэсе Міжнароднай астранаўтычнай федэрацыі 27 верасня, кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск заявіў пра неабходнасць развіцця «міжпланетнай цывілізацыі» і апісаў падрабязнасці магчымага палёту на Марс на беспілотных караблі SpaceX Dragon.

«Мы можам жыць на Зямлі і нікуды не рухацца, а можам стаць міжпланетнай цывілізацыяй. Галоўная мэта — стварыць на Марсе паселішча, горад. Менавіта тады мы зможам стаць міжпланетным відам», — заявіў Маск.

Паводле яго слоў, выбар на карысць Марса, як планеты, якую неабходна асвойваць, быў абумоўлены непрыдатнымі ўмовамі на Венеры і блізкае размяшчэнне да сонца Меркурыя.

«Адзіны разумны варыянт стаць міжпланетнай цывілізацыяй - гэта адправіцца на Марс. Калі мы адправімся на Месяц — то мы не станем міжпланетнай цывілізацыяй, бо Месяц - гэта спадарожнік. Ранні Марс быў такім, як цяпер Зямля. Марс атрымлівае дастаткова сонечнага святла, у яго ёсць досыць разраджаная атмасфера. Мы зможам вырошчваць расліны на яго паверхні», - сказаў кіраўнік SpaceX.

Ён падкрэсліў, што на Зямлі — 7 млрд чалавек, а на Марсе — ніводнага. «Гэта трэба мяняць», — дадаў Маск.

Кіраўнік SpaceX падкрэсліў, што цяпер кошт палёту на Марс складае $10 млрд, і гэтую цэнавую палітыку неабходна змяніць. Паводле яго слоў, палёт павінен быць не даражэй $200 тыс, то бок суадносных па кошце з домам у ЗША.

Прэзентуючы макет карабля, прызначанага для палётаў да Марса, Маск распавёў, што кожны карабель можна будзе выкарыстоўваць 12—15 раз, адзін карабель зможа змясціць каля 100 чалавек разам з іх багажом. За 10 тыс. палётаў кампанія плануе даставіць на Марс больш за 1 млн чалавек.

«З моманту першага палёту нам спатрэбіцца ад 40 да 100 гадоў, каб пабудаваць на Марсе самастойную цывілізацыю», — удакладніў Маск.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031