Знайсці
21.09.2016 / 22:143РусŁacБел

Амерыканскія выведвальныя структуры пашыраюць актыўнасць супраць Расіі

Агенты ЦРУ, кібераперацыі Нацыянальнага агенцтва бяспекі, спадарожнікавая выведка і астатнія выведвальныя магчымасці ЗША ўсё актыўней скіроўваюцца супраць Расіі, паведамляюць амерыканскія ўрадоўцы.

Маштаб гэтай дзейнасці дасягнуў самага высокага ўзроўню з часоў Халоднай вайны, піша washingtonpost.com.

За апошнія 25 год выведка ЗША перанакіравала свае рэсурсы ад СССР на змаганне з тэрорам, у зоны лакальных канфліктаў і на ваенныя тэатры, дзе ЗША вялі свае баявыя аперацыі.

topwar.ru

Аднак у апошнія два гады акупацыя і анексія ўкраінскага Крыма, інтэрвенцыя на Данбасе і ў Сірыі прымусілі велізарную выведвальную машыну Вашынгтона зноў скіраваць сваю ўвагу ў бок Масквы.

Эскалацыя выведвальных аперацый - частка больш шырокага працэсу аднаўлення канфліктных адносін паміж Расіяй і ЗША, піша выданне. Заўважны рост напружанасці амаль у кожным аспекце амерыканска-расійскіх кантактаў.

Аднак і цяпер Расія прыцягвае не больш чым 10 адсоткаў выведвальных рэсурсаў Вашынгтона, у параўнанні з 40 адсоткамі ў перыяды максімальнай напружанасці падчас Халоднай вайны.

Па меркаванні прадстаўнікоў амерыканскіх спецслужбаў, зараз толькі Служба знешняй выведкі РФ мае каля 150 аператыўнікаў ў ЗША, у той час як ЦРУ мае не больш чым некалькі дзясяткаў у РФ.

Новым агентам ЦРУ, якія рыхтуюцца да працы ў Расіі, спатрэбяцца яшчэ гады падрыхтоўкі, каб стаць эфектыўнымі аператыўнікамі выведкі.

З іншага боку, амерыканцы могуць выкарыстоўваць для вярбоўкі сілавікоў і чыноўнікаў Пуціна аператыўнікаў у тых рэгіёнах, куды ездзіць багаты чынавенска-алігархічны клас РФ, паведамляюць крыніцы.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031