Знайсці
19.09.2016 / 15:046РусŁacБел

Аўтары рускамоўнай Вікіпедыі «развялі» мэра Мінска

На старонцы Андрэя Шораца ў рускай версіі Вікіпедыі пазначана, што ён разведзены.

Але як запэўніла прэс-сакратар Мінгарвыканкама, гэта няпраўда.

Сям'я Шорацаў сёлета напрыканцы жніўня на Другім гастранамічным фестывалі «Тбілісоба Баржомі». Фота Паўла Марцінчыка, kp.by

Аўтары Вікіпедыі зрабілі яшчэ адну памылку. На старонцы пазначана, што ў Андрэя Шораца двое дзяцей: Іван і Міраслава. Насамрэч дачку мэра Мінска завуць Дар’я.

У беларускай версіі Вікіпедыі звестак пра сям'ю Шораца няма.

Шорац з сям'ёй галасуе сёлета 10 верасня падчас парламенцкіх выбараў на выбарчым участку №560 (Усходняя выбарчая акруга №107). Фота Сяргея Лукашова, minsknews.by

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Фота ctv.by

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031