Знайсці
17.09.2016 / 18:4633РусŁacБел

Кліп IOWA набраў 50 мільёнаў праглядаў — рэкорд сярод беларускіх гуртоў

Кліп IOWA «Бьёт Бит» набраў 50 мільёнаў праглядаў. На YouTube ён быў апублікаваны 7 кастрычніка 2015-га і адразу ж стаў суперпапулярным. І не толькі дзякуючы вакалістцы Кацярыне Іванчыкавай, але і танцоўшчыцы Соф'і Цвятковай, галоўнай гераіні кліпа, «сучаснай Танечцы з верша Агніі Барто».

50 млн праглядаў — гэта рэкорд сярод беларускіх гуртоў. Яшчэ адзін кліп IOWA «Улыбайся» ўжо набраў больш за 24 млн праглядаў. І гэтая лічба пакуль недасягальная для беларускіх гуртоў і выканаўцаў. У «Воінаў святла» «Ляпіса Трубяцкога» каля 12 млн, «В темноте» Макса Каржа набрала амаль 14 млн праглядаў.

IOWA існуе з 2009 года, яна «нарадзілася» ў Магілёве. Пасля пераезду ў Пецярбург гурт сталі называць па-рознаму: беларускі, беларуска-расійскі і нават «расійскі гурт беларускага паходжання». Неўзабаве з'явіцца новы кліп IOWA, зняты на песню «Мои стихи». Удзельнікі гурта называюць яго «самым лепшым».

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031