Знайсці
17.09.2016 / 13:2913РусŁacБел

Генпракуратура Украіны выклікала Парашэнку на допыт

Генпракуратура Украіны выклікала на допыт прэзідэнта краіны Пятра Парашэнку, ён дасць паказанні па справе Майдану. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на генпракурора Юрыя Луцэнка.

Паводле яго слоў, Парашэнка прыйдзе на допыт пасля таго, як вернецца з ЗША, дзе бярэ ўдзел у сесіі Генасамблеі ААН.

***

Парашэнка павінен даць паказанні па справе аб падзеях на Майдане ў Кіеве ў 2013 і 2014 гадах. У той час ён быў дэпутатам Вярхоўнай Рады.

Акрамя Парашэнкі паказанні па гэтай справе таксама далі мэр Кіева Віталь Клічко, экс-прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў і сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031