Знайсці
17.09.2016 / 09:174РусŁacБел

Дзярждэп адмовіўся прызнаць легітымнымі выбары ў Дзярждуму ў Крыме

Дзярждэпартамэнт ЗША не прызнае вынікі выбараў у расійскі парламент на тэрыторыі анексаванага Расіяй Крыма, заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Джон Кірбі.

«ЗША не лічыць легітымнымі выбары ў расійскую Думу, якія плануюць правесці на тэрыторыі акупаванага Расіяй Крыма 18 верасня, і не прызнае іх вынікі», - гаворыцца ў заяве Кірбі, апублікаваным на сайце дзяржаўнага дэпартамента.

У ведамстве нагадалі, што эканамічныя санкцыі супраць Расіі застануцца ў сіле, пакуль паўвостраў не вернуць Украіне.

«Мы па-ранейшаму заклапочаныя гуманітарнай сітуацыяй у Крыме, уключаючы становішча супольнасці крымскіх татараў і паведамленні аб знікненні людзей і парушэннях правоў чалавека», - гаворыцца ў заяве.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031